Жудасная статыстыка
11 чэрвеня 2020
Усяго ў мінулым 2018 годзе ў Віцебскай вобласці ад знешніх прычын загінула 13 дзяцей.
Усяго ў мінулым 2018 годзе ў Віцебскай вобласці ад знешніх прычын загінула 13 дзяцей. Пры гэтым смерць непаўналетніх наступала ў выніку суіцыду (3 выпадкі), выпадковага ўтаплення (3 выпадкі), выпадковага падзення (2 выпадкі), аспірацыі рэшткамі ежы (2 выпадкі), ДТЗ (2 выпадкі) і пажару (1 выпадак). За 3 месяцы 2019 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці зарэгістраваны 2 факты гібелі дзяцей ад знешніх прычын.
На жаль, на тэрыторыі Глыбоцкага раёна таксама штогод рэгіструюцца факты гібелі непаўналетніх. Выключэннем стаў мінулы 2018 год, на працягу якога фактаў гібелі дзяцей зарэгістравана не было.
Варта адзначыць, што па аб'ектыўных прычынах у летні перыяд выпадкі гібелі і траўмавання непаўналетніх ад знешніх прычын значна часцей здараюцца.
У сувязі з надыходзячымі летнімі канікуламі пракуратура Глыбоцкага раёна звяртаецца да жыхароў раёна, і перш за ўсё да бацькоў, з просьбай прыняць дадатковыя меры па забеспячэнні бяспекі дзяцей. Неабходным бачыцца паўторнае тлумачэнне бацькамі сваім дзецям патрабаванняў правілаў бяспечных паводзін і ўзмацненне кантролю за іх выкананнем непаўналетнімі.
Намеснік пракурора
Глыбоцкага раёна В.М.Дайлілёнак