Третий трудовой семестр 2026 года официально открыт в Глубокском районе!

Трэці працоўны семестр 2026 года афіцыйна адкрыты ў Глыбоцкім раёне!

Штабы працоўных спраў устаноў адукацыі горада Глыбокае атрымалі запаветныя пуцёўкі ў студэнцкі летнік – наперадзе рабят чакаюць новыя задачы, камандная праца і яркія ўражанні.
З цёплымі словамі віншавання і настаўлення звярнулася да школьнікаў Людміла Карніловіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама. Уручыўшы пуцёўкі, яна пажадала рабятам незабыўнага лета, поўнага адкрыццяў і добрых спраў: «Няхай кожны дзень стане новай магчымасцю зрабіць свет крыху лепш, а жыццё – ярчэй і насычаней! Дарагія байцы студэнцкіх атрадаў! Няхай ваша праца стане укладам у росквіт роднай Глыбоччыны, Віцебшчыны і ўсёй Рэспублікі Беларусь. Выконвайце свае абавязкі з гонарам і годнасцю!».