Працоўным калектывам аб бяспецы

Працоўным калектывам аб бяспецы

25 сакавіка 2022

Інспектар Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сустрэўся з працоўнымі калектывамі сацыяльна-педагагічнага цэнтра.

Інспектар Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сустрэўся з працоўнымі калектывамі сацыяльна-педагагічнага цэнтра.

 Прадстаўнік МНС расказаў аб сітуацыі з пажарамі і іншымі НС на тэрыторыі раёна і вобласці, прывёў прыклады трагедый у бягучым годзе, агучыў меры па іх недапушчэнні. Таксама нагадалі асноўныя правілы пажарнай бяспекі на працоўным месцы і алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару. Асаблівую ўвагу ўдзелілі пытанню недапушчэння выпальвання сухой расліннасці.

У завяршэнні сустрэчы работнік МНС расказаў аб магчымасцях мабільнага прыкладання «МНС Беларусі: Дапамога побач» і інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніі «Бяспечная старасць».

МНС нагадвае аб тым, што, пачуўшы сігнал «Увага ўсім!», варта неадкладна ўключыць тэлевізар і слухаць паведамленне. У паведамленні будзе перададзена інфармацыя аб характары пагрозы і канкрэтныя рэкамендацыі па абароне і дзеяннях насельніцтва.