Церемония инаугурации Президента Беларуси состоится 25 марта

Цырымонія ўступлення на пасаду Прэзідэнта Беларусі адбудзецца 25 сакавіка

20 сакавіка 2025

Цырымонія ўступлення на пасаду зноў абранага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі адбудзецца 25 сакавіка. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Цэнтральнай выбарчай камісіі.




Згодна з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Прысяга Прэзідэнта прыносіцца ва ўрачыстай абстаноўцы ў прысутнасці членаў Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі, суддзяў Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў не пазней за два месяцы з дня абрання Прэзідэнта.

"БелТА"