Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Галубы сад»
Адрас: 211800, г. Глыбокае, вул. Маскоўская, 8-19
Тэлефон/факс: (802156) 5-00-79
Рэжым працы: панядзелак – пятніца з 8.00 да 17.00
e-mail dolgoe@sad.vitebsk.by
Абедзенны перапынак: 13.00 – 14.00
Дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова (ДПУ) «Галубы сад» утворана ў 2006 годзе на базе гідралагічнага заказьніка рэспубліканскага значэння «Доўгае» для аховы унікальнага прыроднага комплексу з папуляцыямі рэдкіх і знікаючых раслін самага возера і яго берагавой паласы.
Возера Доўгае з 16 жніўня 1979 года з'яўляецца Дзяржаўным гідралагічным заказьнікам «Доўгае», арганізаваным па прапанове вучоных і спецыялістаў Белдзяржуніверсітэта на падставе Пастановы Савета Міністраў Беларускай ССР № 252 ад 16 жніўня 1979 года «Аб стварэнні дзяржаўных заказьнікаў на тарфяных радовішчах і азёрах рэспублікі».
У мэтах рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях» Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2007 г. № 1833 «Аб рэспубліканскіх заказьніках» возера Доўгае Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці аб'яўлена рэспубліканскім гідралагічным заказьнікам «Доўгае»
Заказьнік з'яўляецца перспектыўным аб'ектам развіцця экатурызму ў Рэспубліцы. На тэрыторыі заказьніка абсталяваны: месцы для купання з пірсам для рыбалкі, драўляныя столікі пад навесам, альтанкі, туалеты, раздзявальня, месцы для намётаў, месцы для вогнішчаў, стаянкі аўтамабільнага транспарту. Для аматараў «дзікага» турызму прадастаўляюцца ўсе неабходныя паслугі
Насычанае помнікамі прыроды і гісторыі месца вельмі прывабнае для аматараў прыроды і гісторыі.
ДПУ «Галубы сад» прапануе наступныя турыстычныя маршруты:
- экалагічная сцежка "Па Галубовым садзе" (2 км);
- пешы турыстычны маршрут “Азёрны край у цэнтры Еўропы” (15 км);
- пешы турыстычны маршрут “Пешком да цэнтра Еўропы” (15 км);
- велосіпедны турыстычны маршрут «Легенды беларускага Байкала» (55 км);
- конны турыстычны маршрут «Партызанскімі сцежкамі» (20 км);
- водны турыстычны маршрут «Па Шошы» (49 км).