Творческие коллективы Глубоччины принимают участие в мероприятиях Международного фестиваля искусств «Славянский базар в Витебске»

Творчыя калектывы Глыбоччыны бяруць удзел у мерапрыемствах Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»

Народны тэатр фальклору «Цярэшка» прадставіў Глыбоцкі раён на Міжнародным турніры нацыянальных танцаў «Танчым разам».

Сёлета турнір нацыянальных танцаў сабраў у фестывальным Віцебску больш за 80 пар з розных рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

У культурна-спартыўным комплексе Летняга амфітэатра г. Віцебск прайшлі адкрытыя абласныя спаборніцтвы па гіравым спорце «Славянскі Кубак» у рамках XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

Зборную каманду Глыбоцкага раёна прадставілі: Пахілка Андрэй (ААТ «Глыбоцкі МКК»), Куўшынаў Алег (ААТ «Глыбоцкі МКК») і Катушонак Паліна (Глыбоцкі РФАЦ).

У фестывальным Віцебску разгарнулася глыбоцкае вішнёвае падвор'е.

Работнікі культуры нашага раёна падрыхтавалі цікавую праграму для жыхароў і гасцей святочнага Віцебска.

Фестываль «Славянскі базар у Віцебску» ў рамках праекта «У крузе песень і сяброў» аб'яднаў самыя яркія творчыя калектывы рэгіёна.

На гарадской плошчы загучалі чароўныя мелодыі ў выкананні народнага ансамбля песні «Крынічанька», інструментальнага калектыву «Імпрэсія» Глыбоцкай дзіцячай школы мастацтваў, а таксама эстраднага квартэта «RIDL» Удзелаўскага цэнтра культуры.

Артысты падарылі гледачам незабыўную атмасферу радасці і натхнення сваімі запальнымі выступленнямі і цудоўным музычным майстэрствам.