Уборачная кампанія пад кантролем
16 верасня 2024
У Дырэктыве Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.03.2019 №6 «Аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны» пазначана, што аграпрамысловы комплекс і яго базавая галіна – сельская гаспадарка з'яўляюцца для нашай краіны вядучымі сістэмаўтваральнымі сферамі эканомікі, якія фарміруюць рынак сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання, харчовую і эканамічную бяспеку, працоўны і сацыяльны патэнцыял на тэрыторыі сельскай мясцовасці.
З гэтай прычыны выкананне заканадаўства ў аграпрамысловым комплексе (далей – АПК) знаходзіцца пад пастаянным і пільным кантролем усіх дзяржаўных органаў.
Так, пракуратурай Глыбоцкага раёна сумесна з іншымі дзяржаўнымі органамі праведзена праверка выканання заканадаўства аб распараджэнні і захаванасці ўласнасці, ахове працы, пажарнай бяспецы, забеспячэнні працоўнай і выканаўчай дысцыпліны ў АПК раёна ў перыяд правядзення ўборачных работ, падчас якой у некаторых сельскагаспадарчых арганізацыях былі выяўлены парушэнні заканадаўства.
У прыватнасці, устаноўлена, што на мехдвары КУП(СГП «Яблынька» прыбранае збожжа захоўвалася на забруджанай дызельным палівам, маторным маслам, пяском паверхні, што, у сваю чаргу, магло прывесці да псавання ўраджаю. Таксама пракуратурай раёна ўстаноўлены факт падтаплення дажджавымі водамі збожжа, якое захоўваецца на тэрыторыі мехмайстэрняў ААТ «Сельцы».
У ходзе праведзеных мерапрыемстваў выяўлены парушэнні заканадаўства аб ахове працы ва УП «Каралі», УП «Галубічы», КУП(СГП «Яблынька».
Напрыклад, найбольш распаўсюджанымі парушэннямі з'яўляліся адсутнасць падчас рамонту пад коламі тэхнікі упораў (не менш за два) з мэтай папярэджання яе самаруху, выкарыстанне для рамонту тэхнікі падставак (козлаў), дапушчальная нагрузка на якіх не вызначана, па-ранейшаму не перакрываюцца насцілам аглядныя канавы ў рамонтных майстэрнях, невыкарыстоўваемыя больш за адну працоўную змену і іншыя парушэнні.
Акрамя таго, устаноўлены і факты парушэння заканадаўства аб пажарнай бяспецы.
Так, няпоўнае укамплектаванне сродкамі пажаратушэння збожжаўборачных камбайнаў і аўтатранспартнай тэхнікі, задзейнічанай на ўборцы ўраджаю, устаноўлены ў КУП(СХ)П «Яблынька», ААТ «Чарневічы», УП «Канстанцінаў двор», УП «Галубічы», УП «Каралі», філіял «Прашкова» ААТ «Глыбоцкі аграсэрвіс».
Згодна з палажэннямі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 5 ад 15.12.2014 «Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый» кіраўнік арганізацыі пад сваю персанальную адказнасць абавязаны забяспечыць вытворча-тэхналагічную (захаванне ўстаноўленых тэхналагічных рэгламентаў і нарматываў пры вытворчасці прадукцыі, патрабаванняў вытворчага працэсу, тэхналогіі вырабу прадукцыі, а таксама забеспячэнне патрабаванняў па рацыянальным выкарыстанні сыравіны, матэрыяльных і чалавечых рэсурсаў), выканальніцкую і працоўную дысцыпліну.
У мэтах ліквідацыі выяўленых парушэнняў і недапушчэння іх у далейшым пракуратурай раёна прыняты меры пракурорскага рэагавання.
Старшы памочнік
Пракурора Глыбоцкага раёна
Аляксандра Янкiна