Вучэнні на малочна-кансервавым камбінаце

Вучэнні на малочна-кансервавым камбінаце

31 мая 2022

24 мая 2022 года прайшлі тактыка-спецыяльныя вучэнні па ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі з разлівам аміяку на Глыбоцкім малочна-кансервавым камбінаце.

24 мая 2022 года прайшлі тактыка-спецыяльныя вучэнні па ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі з разлівам аміяку на Глыбоцкім малочна-кансервавым камбінаце.

Па задуме вучэнняў адбыўся разліў аміяку і загаранне трансфарматарнай падстанцыі. У вучэннях прынялі ўдзел падраздзяленні МНС Глыбоцкага і бліжэйшых гарнізонаў, дзяжурны персанал аб'екта, а таксама аварыйныя службы раёна. 

На месцы НС былі створаны баявыя ўчасткі па ліквідацыі ўмоўнага пажару і разліву аміяку. У ходзе правядзення вучэнняў аварыйная сітуацыя была аператыўна лакалізавана і ліквідавана. З пастаўленай задачай работнікі аб'екта, падраздзяленні МНС і аператыўныя службы раёна справіліся паспяхова. 

Мэтай правядзення падобных вучэнняў з'яўляецца ўдасканаленне практычных навыкаў органаў кіравання і сіл пры арганізацыі і правядзенні аварыйна-выратавальных і іншых неадкладных работ, вызначэнне ступені гатоўнасці кіраўнікоў да кіравання сіламі і сродкамі, а таксама адпрацоўка пытанняў узаемадзеяння пры ўзнікненні аварыйных сітуацый.

Паважаныя грамадзяне, МНС нагадвае: Будзьце асцярожныя і пільныя з агнём, не паліце ў ложку.