Вучэнні прайшлі паспяхова
16 сакавіка 2022
15 сакавіка ў рамках акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» на базе Глыбоцкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў праведзены тактыка-спецыяльныя вучэнні. Па тактычным задуме загаранне адбылося ў жылым пакоі чацвёртага паверха, і па выніках праверкі эвакуяваных пацыентаў не хапала 2 чалавек.
15 сакавіка ў рамках акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» на базе Глыбоцкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў праведзены тактыка-спецыяльныя вучэнні. Па тактычным задуме загаранне адбылося ў жылым пакоі чацвёртага паверха, і па выніках праверкі эвакуяваных пацыентаў не хапала 2 чалавек.
Хоць плошча пажару была ўсяго 8 метраў квадратных, утварылася шчыльнае задымленне на чацвёртым і пятым паверхах, існавала пагроза атручвання прадуктамі гарэння пацыентаў і абслуговага персаналу дома-інтэрната. Пры рабоце персаналу даводзілася прымяняць сродкі абароны органаў дыхання, першасныя сродкі пажаратушэння. Пры ўдзеле работнікаў добраахвотнага пажарнага таварыства задзейнічана ў навучальным рэжыме пажарная сігналізацыя і сістэма апавяшчэння аб'екта.
Абслуговы персанал не змог ліквідаваць «загаранне», і ў справу уступілі баявыя разлікі МНС, а таксама ўсе экстранныя службы раёна. Неадкладна з зоны НС былі эвакуяваныя работнікі арганізацыі, якія не задзейнічаны ў аварыйна-выратавальных работах. Месца НС ачэплена пры садзейнічанні работнікаў міліцыі.
Першымі да тушэння пажару прыступіў асабовы склад першага аддзялення баявога разліку пажарнай часці горада Глыбокае. Другое аддзяленне ўвяло ствол на тушэнне па аўталесвіцы з тыльнага боку будынка, тым самым лакалізаваўшы пажар. Праз 2 хвіліны быў выяўлены першы пацярпелы, які застаўся ў задымленым будынку, праз 1 хвіліну – другі. Пацярпелыя былі эвакуяваныя і перададзены брыгадзе хуткай дапамогі, якая прыбыла на вучэнні згодна плана ўзаемадзеяння.
У ходзе вучэнняў адпрацаваны шэраг важных пытанняў, накіраваных на паспяховую ліквідацыю наступстваў, па выніках якіх усе мэты і задачы былі паспяхова дасягнуты і рэалізаваны. Так электраслужба дома-інтэрната адпрацавала
аператыўнае адключэнне электраэнергіі, газавая служба – адключэнне падачы прыроднага газу на аб'ект. Пасля завяршэння ўсіх умоўных баявых дзеянняў была дадзена ацэнка ўсім удзельнікам вучэнняў, разабраны памылкі не толькі ў правільнасці і тактыцы тушэння пажараў на пазначаных аб'ектах, але і ў выкананні тэхнікі бяспекі.
Правядзенне тактыка-спецыяльных вучэнняў надзвычай неабходна ў паўсядзённым жыцці, так як дзякуючы падобным вучэнням экстранныя службы раёна і персанал аб'екта вучацца дзейнічаць зладжана і выразна, а ў выпадку ўзнікнення рэальнай надзвычайнай сітуацыі прадстаўнікі аб'екта будуць дзейнічаць без панікі, згодна з алгарытмамі і інструкцыямі.
МНС нагадвае: курэнне ў стане алкагольнага ап'янення – самая распаўсюджаная прычына пажараў.