Урок бяспекі
28 лютага 2022
У Глыбоцкім раёне стартавалі мерапрыемствы ў рамках акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!».
У Глыбоцкім раёне стартавалі мерапрыемствы ў рамках акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!».
У Карабаўскай школе ратавальнікі праводзілі «Урокі бяспекі», якія былі дапоўнены конкурснай праграмай і тэматычнымі гульнямі для дзяцей.
Пасля такіх карысных урокаў дзеці разам са сваімі настаўнікамі ўспомнілі, як дзейнічаць пры правядзенні вучэбнай эвакуацыі.
Таксама навучэнцы змаглі бліжэй пазнаёміцца з прафесіяй ратавальніка-пажарнага, даведацца больш пра пажарную тэхніку і абсталяванне. У завяршэнні сустрэчы паглядзелі навучальны ролік.
Паважаныя бацькі! Навучыце сваіх дзяцей правілам бяспекі і ўменням дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях, выклікаць ратавальнікаў і дапамагаць людзям, якія трапілі ў бяду. Памятайце, зрабіць дзяцінства сваіх малых бяспечным – Ваша клопат.