Урокі бяспекі ў рамках акцыі

Уроки безопасности в рамках акции

10 сакавіка 2022

У Глыбоцкім раёне стартавалі мерапрыемствы ў рамках акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!».

У Глыбоцкім раёне стартавалі мерапрыемствы ў рамках акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!».

У Азярэцкай і Мярэцкаўскай школах ратавальнікі праводзілі «Урокі бяспекі», якія былі дапоўнены конкурснай праграмай і тэматычнымі гульнямі для дзяцей. Школьнікам распавядалі аб прычынах узнікнення НС і аб тым, што, пачуўшы сігнал «Увага ўсім!», варта неадкладна ўключыць тэлевізар і слухаць паведамленне. У завяршэнні сустрэчы паглядзелі навучальны ролік.

МНС нагадвае: Паважаныя бацькі, не пакідайце дзяцей дома без нагляду. Большасць трагедый адбываюцца, калі дзеці застаюцца самі па сабе.