Утвержден логотип 80-летия Победы советского народа в Великой Отечественной войне

Зацверджаны лагатып 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне

1 красавіка 2025

Лагатып (сімвал) 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне зацверджаны, паведамілі ў Міністэрстве культуры.

Лагатып аўтараў Максіма Шніпа і Крысціны Пачэбут перамог у конкурсе, абвешчаным Міністэрствам культуры Беларусі.

Лагатып (сімвал) можа быць выкарыстаны пры правядзенні сацыяльных інфармацыйных і іншых кампаній, прымеркаваных да святкавання 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, шляхам размяшчэння ў сродках масавай інфармацыі, на аб'ектах знешняй рэкламы, у інтэрнэце на афіцыйных сайтах дзяржорганаў і арганізацый, іншых інтэрнэт-рэсурсах, а таксама іншымі спосабамі, не забароненымі заканадаўствам і прадугледжанымі дагаворам невыключнай адкрытай ліцэнзіі, размешчаным на сайце Міністэрства культуры.

БЕЛТА