Паважаныя землякі! Віншую вас з 80-годдзем Вялікай Перамогі!
8 мая 2025
9 Мая – святая дата ў жыцці кожнага з нас. Гэта дзень безмернай гордасці нашага народа за подзвіг слаўнага пакалення сапраўдных герояў, якія абаранілі Айчыну ад фашысцкага паняволення.
Восемдзесят гадоў мы жывем пад мірным небам, будуем гарады, збіраем ураджай, выхоўваем дзяцей. Праходзяць дзесяцігоддзі, змяняюцца пакаленні, але памяць пра Вялікую Перамогу застаецца ў нашых сэрцах. З глыбокай павагай мы схіляем сёння галовы перад тымі, хто быў на палях бітваў гэтай самай крывавай з войнаў, хто працаваў у тыле, усімі сіламі дапамагаючы наблізіць гэты шчаслівы дзень.
Мы не маем права дапусціць фальсіфікацыі гістарычных падзей Вялікай Айчыннай. Успаміны нашых ветэранаў – каштоўныя крупінкі «окопнай праўды», дзе кожнае слова – лепшы выхавальнік падрастаючага пакалення.
Няхай гэты вялікі дзень надасць вам бадзёрасці і сіл для стваральнай працы. Моцнага ўсім здароўя, радасці, дабра. Няхай над нашай краінай заўсёды будзе мірнае неба!
З павагай
Анатоль Сівко,
ваш дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Докшыцкім выбарчай акрузе № 22