Паважаны кіроўца!

20 мая 2019

Напярэдадні летніх канікул і заканчэння навучальнага года з 25 мая па 05 чэрвеня 2019 года Дзяржаўтаінспекцыя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праводзіць спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Увага-Дзеці!», накіраваных на прафілактыку дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, прывіццё юным удзельнікам дарожнага руху навыкаў бяспечных паводзін на дарозе, прыцягненне ўвагі кіроўцаў, бацькоў і педагогаў да праблемы дзіцячага траўматызму.

Таксама з мэтай папярэджання дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму на тэрыторыі Глыбоцкага раёна з 15 па 25 мая 2019 года будзе праводзіцца дэкада бяспекі дарожнага руху.

За мінулы перыяд 2019 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці з удзелам непаўналетніх зарэгістравана 11 ДТЗ, у якіх 1 дзіця загінула і 10 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. На тэрыторыі Глыбоцкага раёна дадзенай катэгорыі ДТЗ не дапушчана.

Клопат пра дзяцей - наша агульная справа. Безнаглядны дзяцей, гульні і свавольствы на дарогах, раптоўнае з'яўленне паблізу транспарту, абыякавае стаўленне да гэтага дарослых - вось асноўныя прычыны няшчасных выпадкаў з дзецьмі на дарогах.

Мы звяртаемся да Вас з просьбай: убачыўшы дзяцей, якія гуляюць на праезнай частцы дарогі ці каля яе, не заставайцеся абыякавымі, зрабіце дзецям заўвагу, паспрабуйце прыняць меры, каб ізаляваць іх ад патоку транспарту. Кіроўцы падчас правядзення СКМ (з 25.05.2019 па 05.06.2019 года), абавязаны рухацца з уключаным блізкім святлом фар. За невыкананне гэтага патрабавання ПДР прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 2 базавых велічынь (51 рубель).

Бацькі!

На вуліцы будзьце асабліва асцярожныя з малымі-дашкальнікамі. Не пакідайце іх без нагляду. Памятайце, што нават адзін няправільны крок дзіцяці на праезнай частцы дарогі, дзе магчымы рух транспарту, можа прывесці да няшчасця. Кожны раз, калі Ваш дзіця выходзіць з дому, не паленавацца нагадаць яму простыя правілы паводзін на вуліцы.

Будзьце прыкладам для дзяцей у выкананні правілаў дарожнага руху.

В.а. начальніка аддзела ДАІ Глыбоцкага РАУС
Ждановіч Д.В.