У аграгарадку Чарневічы 14 верасня ў касцёле Узвіжання Святога Крыжа адсвяткавалі парафіяльнае свята.
На ўрачыстасці прысутнічалі старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Вера Целіца і старшыня Празароцкага сельвыканкама Інеса Міхайлоўская.
Ад імя кіраўніцтва Глыбоцкага раёна Вера Целіца прывітала Алега Буткевіча і павіншавала парафіян і гасцей са святам.
Фота з сайта «Каталіцкі Веснік»