У Беларусі пачала працу кругласутачная служба экстраннай псіхалагічнай дапамогі!
21 жніўня 2025
Цяпер атрымаць тэрміновую псіхалагічную падтрымку можна па нумары 133. На званкі адказваюць прафесійныя псіхолагі сістэмы аховы здароўя.
Званок бясплатны для абанентаў усіх аператараў сувязі.
Званіце ў крытычных сітуацыях:
– смерць блізкага чалавека,
– цяжкае захворванне,
– перажытае гвалт,
– адчуванне безнадзейнасці.
Не заставайцеся сам-насам з цяжкасцямі — дапамога даступная 24/7.