У Глыбокім ушанавалі захоўнікаў здароўя: свята медыцынскіх работнікаў
У зале сабраліся прадстаўнікі вялікай урачэбнай сям'і: урачы і малодшы медперсанал, ветэраны службы, актывісты прафсаюза і цэлыя сямейныя дынастыі цэнтральнай раённай бальніцы.
Павіншаваць віноўнікаў урачыстасці і выказаць удзячнасць за іх высакародную працу прыйшлі ганаровыя госці: старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Вера Целіца і намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Тарасевіч.
Узнагароды за бездакорную службу і клопат пра жыццё людзей уручаў і галоўны ўрач ЦРБ Васіль Зелянкоў.
Свята атрымалася не толькі ўрачыстым, але і душэўным. Таленавітыя ўдзельнікі канцэрта прапанавалі аўдыторыі «нетрадыцыйную тэрапію»: лепшымі лекамі ад стомленасці і нуды сталі паэзія, музыка і танцы, якія падарылі гасцям зарад бадзёрасці і выдатнага настрою.