У Глыбокім на пажары загінуў мужчына
6 красавіка 2022
3 красавіка ў 16-14 у МНС паступіла паведамленне аб пажары дома па вуліцы Валадарскага ў горадзе Глыбокае. Па прыбыцці да месца выкліку назіралася моцнае задымленне з-пад даху жылога дома.
3 красавіка ў 16-14 у МНС паступіла паведамленне аб пажары дома па вуліцы Валадарскага ў горадзе Глыбокае.
Па прыбыцці да месца выкліку назіралася моцнае задымленне з-пад даху жылога дома.
Работнікамі МНС на месцы пажару знойдзены труп мужчыны 1983 года нараджэння. У выніку пажару ў доме пашкоджаны сцены, маёмасць, столевыя перакрыцці. Разгляданая версія прычыны ўзнікнення пажару – неахайнае абыходжанне з агнём пры паленні.
МНС нагадвае: паленне ў стане алкагольнага ап'янэння – самая распаўсюджаная прычына пажараў. Не дапусціце бяды, беражыце сябе!