В Глубоком открылась мобильная выставка «Страницы Победы»

У Глыбокім адкрылася мабільная выстава «Старонкі Перамогі»

На выставе прадстаўлены ўнікальныя фотаздымкі з архіваў, газетныя палосы, матэрыялы газеты ваенных гадоў і пасляваенныя выпускі.

Дырэктар Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея, старшыня раённай арганізацыі «Беларускае таварыства «Веды» Алена Мядзялец расказала прысутным пра гісторыю газеты «Віцебскі рабочы», якая выдавалася ў акупацыі і распаўсюджвалася партызанамі.

На адкрыцці прысутнічала намеснік старшыні Глыбоцкага райвыканкама Таццяна Тарасевіч.

Таццяна Леанідаўна падзякавала адміністрацыі ГЦ ГУМ за магчымасць размясціць выставу ў гандлёвым цэнтры і адзначыла:

– Кожны малюнак – гісторыя асобнага часавога адрэзка. Я ўпэўнена, што кожны наведвальнік выставы, прысвечанай подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, адкрые для сябе шмат новага.

Выстава будзе працаваць з 9 па 15 чэрвеня.