У Глыбокім адкрылі памятную дошку заслужанаму лесаводу Беларусі
У мерапрыемстве прынялі ўдзел: міністр лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Кулік, генеральны дырэктар Віцебскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання Юрый Ліпскі, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Тарасевіч, сваякі Мікалая Канстанцінавіча, запрошаныя, работнікі і ветэраны Глыбоцкага доследнага лясгаса, а таксама выхаванцы дашкольнага лясніцтва «Росток».
Міністр лясной гаспадаркі адзначыў, што Мікалай Канстанцінавіч – сапраўдны прыклад самаадданай працы і прафесіяналізму.
Яго жыццёвы шлях служыць натхненнем для маладых спецыялістаў, дэманструючы, якім павінен быць сапраўдны прафесіянал лясной гаспадаркі.
– Ад імя Глыбоцкага райвыканкама віншуем Вас, Мікалай Канстанцінавіч, з выдатным юбілеем – 70-годдзем!
Асабліва сімвалічна, што гэтая значная дата супадае з 85-годдзем нашага раёна, і гэта не можа быць простым супадзеннем.
Ваш жыццёвы шлях – прыклад шчырага служэння роднаму краю.
У гэты знамянальны дзень ад усёй душы жадаем Вам моцнага здароўя, бадзёрасці духу і невычарпальнай жыццёвай энергіі!
Няхай кожны дзень прыносіць радасць і задавальненне, а блізкія людзі атачаюць Вас клопатам і любоўю, – сказала Таццяна Тарасевіч, намеснік старшыні Глыбоцкага райвыканкама.