В Глубоком прошел районный форум молодых специалистов.

У Глыбокім прайшоў раённы форум маладых спецыялістаў.

Моладзь у фармаце адкрытага дыялогу пагутарыла з прадстаўнікамі ўлады – старшынёй Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта Пятром Белусем, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатолем Сіўком і старшынёй Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Верай Целіцай.

З прывітальным словам да моладзі звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Пётр Белусь. Пётр Казіміравіч пачаў з невялікай прэзентацыі Глыбоцкага раёна – аднаго з самых індустрыяльна развітых у Віцебскай вобласці. Раёна, у якім створана ўся неабходная інфраструктура для камфортнага жыцця.

– Кіраўнік дзяржавы неаднаразова казаў у сваіх выступленнях, што асноўная каштоўнасць нашай краіны ў цэлым – гэта людзі, а асноўная рухаючая сіла, у чыіх руках знаходзіцца будучыня, – гэта моладзь. І я веру, што ў гэтай зале сабраліся сёння таленавітыя, энергічныя, мэтанакіраваныя юнакі і дзяўчаты, якім неабыякавая будучыня нашай краіны. Памятайце, што перад вамі адкрыты ўсе дарогі. Цяпер самы час выбраць свой шлях і выкарыстоўваць тыя магчымасці, якія дае наш раён, – адзначыў Пётр Белусь. – Не бойцеся быць актыўнымі, прапаноўваць смелыя ідэі і ісці наперад. Накіруйце сваю энергію на развіццё арганізацыі, горада і краіны. Праца можа і павінна прыносіць радасць – асабліва калі ўкладваеш у яе душу. Памятайце: дарогу адолее той, хто ідзе. Той, хто не баіцца вучыцца, пераадольваць цяжкасці і дабівацца свайго.

Ад усёй душы жадаю вам насычанага жыцця, дзе будзе месца і вучобе, і адпачынку, і грамадскай працы, і цёплым адносінам з блізкімі, моцнага здароўя, запалу і цвёрдасці духу, ажыццяўлення мараў і рэалізацыі самых смелых планаў. Не спыняйцеся на дасягнутым. Будзьце ініцыятыўнымі, настойлівымі і верце ў сябе. Няхай маладосць і ўпэўненасць у сваіх сілах заўсёды застаюцца з вамі!

У сваім выступленні дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Сіўко асабліва адзначыў, што тым, хто пачынае свой працоўны шлях на Глыбоччыне, пашанцавала, бо Глыбоцкі раён – адзін з самых перспектыўных раёнаў вобласці.

– Вельмі спадзяюся, што кожны з вас сваёй працай унясе пасільны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё глыбоцкага краю, – сказаў Анатоль Віктаравіч.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Вера Целіца, звяртаючыся да ўдзельнікаў мерапрыемства, адзначыла, што ў моладзі сёння ёсць шмат магчымасцей для самаразвіцця, для таго, каб праявіць сябе, свае здольнасці і таленты.

– Ва ўніверсітэтах і каледжах вы атрымалі веды, а вось вопыт і аўтарытэт вы будзеце заваёўваць на першым працоўным месцы, – сказала Вера Міхайлаўна. – Побач з вамі працуюць прафесіяналы сваёй справы, таму вучыцеся, не саромцеся задаваць пытанні, прасіць аб дапамозе і прапаноўваць ідэі. Жадаю вам стаць сапраўднымі прафесіяналамі ў сваёй справе. І няхай Глыбоцкі раён стане для вас родным, як стаў калісьці родным для мяне.

Маладыя спецыялісты задалі шмат розных пытанняў спікерам, абмеркавалі з кіраўніцтвам раёна самыя актуальныя тэмы, якія хвалююць моладзь. Спрашалі аб магчымасцях атрымання і прыватызацыі арэнднага жылля, ільготным крэдытаванні маладых спецыялістаў, добраўпарадкаванні і планах развіцця раёна.

Пасля афіцыйнай часткі мерапрыемства для маладых спецыялістаў правялі экскурсію па горадзе.