В Глубоком прошла очередная сессия районного Совета депутатов

У Глыбокім прайшла чарговая сесія раённага Савета дэпутатаў

Дэпутаты разгледзелі два фінансавыя пытанні. З дакладам па іх выступіла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Наталля Пахом. Размова ішла аб змяненні рашэння Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў ад 30 снежня 2025 года №89 і аб парадку змянення ўстаноўленага тэрміну выплаты падаткаў і збораў.
На сесіі раённага Савета дэпутатаў таксама абмеркавалі і зацвердзілі інструкцыю аб парадку прысвойвання звання «Ганаровы грамадзянін Глыбоцкага раёна».
З дакладам аб праекце рашэння і патрабаваннях інструкцыі выступіла Людміла Карніловіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама.