У Глыбокім прайшло пасяджэнне Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта
У рабоце пасяджэння прыняў удзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Сіўко.
На парадку дня стаялі тры важныя тэмы. Першай стала прафілактыка правапарушэнняў сярод непаўналетніх. Намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Тарасевіч дала справаздачу аб мерах, якія прымаюцца для абароны дзяцей і падлеткаў, у тым ліку ад гвалтоўных дзеянняў. Далей удзельнікі пасяджэння абмеркавалі работу прамысловага комплексу Глыбоччыны – са справаздачай па гэтым пытанні выступіла намеснік старшыні Таццяна Канстанцінава. Былі закрануты бягучыя паказчыкі, праблемы і перспектывы росту прадпрыемстваў раёна. Асаблівую ўвагу на пасяджэнні ўдзелілі трэцяму пытанню – рабоце з маладымі спецыялістамі. Бо менавіта ад іх залежыць, якім будзе наш раён заўтра. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Людміла Карніловіч прадставіла разгорнутую справаздачу аб тым, як Глыбоччына сустракае, падтрымлівае і замацоўвае маладыя кадры.