У Глыбокім адбылася прэм’ера дакументальнага фільма «Нашы сімвалы»
На прэм’еру кінапаказу наведаліся старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта Пётр Белусь, старшыня раённага Савета дэпутатаў Вера Целіца, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый, навучэнская моладзь.
Гледачы акунуліся ў займальнае падарожжа ў мінулае – дылёгія «Нашы сімвалы» раскрыла таямніцы паходжання галоўных дзяржаўных сімвалаў Беларусі.
У цэнтры апавядання – гісторыя стварэння Дзяржаўнага флага і Дзяржаўнага герба нашай краіны. Фільм стаў сапраўдным адкрыццём як для юных, так і для дарослых гледачоў, дапамагаючы глыбей зразумець значэнне нацыянальных сімвалаў і іх гістарычную каштоўнасць.
Гэта не проста кіно – гэта магчымасць дакрануцца да важных старонак беларускай дзяржаўнасці і даведацца, які глыбокі сэнс закладзены ў галоўных сімвалах нашай Радзімы.