У Глыбокім стартавала навагодняя дабрачынная акцыя «Ад усёй душы»
Сярод удзельнікаў дабрачыннай акцыі былі старшыня раённага Савета дэпутатаў Вера Целіца, старшыня раённага савета ветэранаў Віталь Шыпко, настаяцель храма Успення Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Кавалі іерэй Аляксандр Стоцік, начальнік Глыбоцкага міжраённага аддзела прымусовага выканання Лідзія Цырбан з прадстаўнікамі працоўнага калектыву ўстановы, першы сакратар РК ГА «БРСМ» Яна Раманоўская, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Баравік, дырэктар Глыбоцкага ТЦСАН Віктар Васюковіч, наведвальнікі аддзялення пад кіраўніцтвам Вольгі Шаўчонак, юныя выхаванцы музычнай майстэрні Аксаны Закрэўскай Нікан Пашковіч і Міраслава Сцежкіна, удзельнікі мужчынскай групы «Валанцёр» ТЦСАН, вакальная група «ДушэГрэйка» і група «Пазітыў».
Было сказана шмат цёплых душэўных слоў у адрас наведвальнікаў аддзялення забеспячэння дзённага прабывання для грамадзян пажылога ўзросту, валанцёраў срэбнага ўзросту, актыўных удзельнікаў многіх творчых і спартыўных мерапрыемстваў. Былі падарункі, сюрпрызы, музычныя віншаванні і букеты ўсмешак.
Усе дружна павіншавалі Людмілу Зуеву, якая адзначае сёння дзень нараджэння, і ў яе асобе ўсіх тых, хто нарадзіўся зімой. Старт акцыі далі Яна Раманоўская і доўгажыхар Глыбокага Генадзь Лопушынскі. Няхай дабрыня разлятаецца яркімі сэрцайкамі па дамах тых, хто чакае свята і верыць у цуды!