У Глыбокім ва ўрочышчы Барок ушанавалі памяць ахвяр фашызму
На гэтым месцы пахавана звыш 27 тысяч ваеннапалонных і мірных грамадзян, закатаваных і расстраляных нацысцкімі акупантамі ў 1941-1944 гадах.
– Літаральна праз месяц мы будзем святкаваць 80-годдзе з дня Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Здаецца, што гэта было вельмі даўно, але толькі не для тых, хто прайшоў праз жахі вайны.
Сёння ў Глыбоцкім раёне засталося толькі 2 ветэрана Вялікай Айчыннай вайны і 18 малалетніх вязняў. Іх біяграфіі – сапраўдныя ўрокі мужнасці для падрастаючага пакалення. Толькі захоўваючы памяць аб тых страшных падзеях Вялікай Айчыннай вайны і аддаючы даніну павагі загінулым і тым, хто выжыў у гэтым пекле людзям, можна верыць у тое, што падобнае больш ніколі не паўторыцца, – сказала ў сваім выступленні Вера Тэліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.