У Глыбоцкім гарадскім доме культуры адбылося выязное пасяджэнне калегіі ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама
З уступным словам да ўдзельнікаў пасяджэння звярнулася старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Вера Целіца. Яна адзначыла, што дзякуючы такім мерапрыемствам, кожны ўдзельнік можа запазычыць нешта новае, прымножыць, выкарыстаць у рабоце.
На калегіі размова ішла аб рабоце ўстаноў культуры па арганізацыі вольнага часу дзяцей і падлеткаў, у тым ліку на ўліку.
Завяршылася пасяджэнне цырымоніяй узнагароджання работнікаў сферы культуры раёна і канцэртнай праграмай.