У Глыбоцкім раёне праходзіць прафілактычнае мерапрыемства «Бяспечныя канікулы!»
2 лістапада 2021
З 1 па 7 лістапада 2021 года на тэрыторыі раёна праводзіцца прафілактычнае мерапрыемства «Бяспечныя канікулы!» накіраванае на папярэджанне дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму падчас восеньскіх канікул. Асаблівую ўвагу інспектары ДАІ нададуць дзецям, якія кіруюць роварамі і гіраскутарамі, самакатамі.

Інспектары будуць тлумачыць дзецям правілы карыстання электратранспартам, раскажуць пра неабходнасць захавання хуткаснага рэжыму на тратуарах, як важна саступаць дарогу пешаходам і як перасякаць праезную частку на рэгуляваных і нерэгуляваных пешаходных пераходах.
Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі будуць сачыць і за перавозкай непаўналетніх у аўтамабілях. Кіроўцам нагадаюць пра ўмовы перавозкі дзяцей у машынах і правераць спраўнасць спецыяльных дзіцячых сядзенняў і ўтрымліваючых прылад. Таксама пад пільнай увагай людзей у форме стануць пешаходныя пераходы.