У Глыбоцкім раёне новы старшыня – Максім Бакураў
Сёння ў Глыбокім адбылася 28-я пазачарговая сесія Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў, падчас якой Максім Бакураў быў зацверджаны на пасадзе старшыні Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта.
У рабоце сесіі прынялі ўдзел: старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Рагожнік і памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Віцебскай вобласці Уладзімір Юргевіч.
Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Рагожнік павіншаваў Максіма Бакурова, пажадаў поспехаў у працы і выказаў упэўненасць, што Глыбоцкі раён будзе і надалей паспяхова развівацца.
Максіма Сяргеевіча ад імя дэпутацкага корпуса раёна і кіраўніцкага актыву павіншавала Вера Целіца, старшыня раённага Савета дэпутатаў.