У Глыбоцкім раёне падведзены вынікі спаборніцтва сярод жывёлаводаў
31 студзеня 2025
У рамках рэспубліканскай акцыі «Наш жывёлавод» у Глыбоцкім раёне па ініцыятыве райкама прафсаюза работнікаў АПК штогод праходзяць спаборніцтвы сярод жывёлагадоўчых ферм, аператараў машыннага даення і аператараў па адкорме буйной рагатай жывёлы на зімова-стойлавы перыяд.
Вынікі спаборніцтва за лістапад і снежань падвялі нядаўна ў райкаме галіновага прафсаюза. Па ўсталяванай традыцыі, прафсаюзны лідар аграрыяў Глыбоччыны Наталля Зеновіч павіншавала лепшых жывёлаводаў асабіста. На мінулым тыдні Наталля Пятроўна наведала малочна-таварную ферму «Мнюта» УП «Мнюта» і на малочна-таварным комплексе «Квачы» УП «Канстанцінаў Двор». Калектывы гэтых ферм (загадчыкі Аліна Рубашка і Жанна Барвінец) сталі пераможцамі спаборніцтва за лістапад і снежань адпаведна. У падарунак ад прафсаюза – карысныя падарункі для паляпшэння бытавых умоў жывёлаводаў – мікрахвалевыя печы і электрачайнікі.
Грашовымі прэміямі і падзякамі ад прафсаюза ўзнагароджаны аператары машыннага даення Алена Папко (МТФ «Мярэцкія» УП «Мярэцкія», па выніках работы за лістапад) і Наталля Смірнова (МТФ «Узрэчча» ААТ «Залатая падкава», па выніках за снежань).
У ліку лепшых аператараў па адкорме буйной рагатай жывёлы – Юлія Ларыновіч і Анастасія Пашкевіч, якія працуюць на МТФ «Абруб» УП «Каралі», а таксама Валянціна Дубоўская – работніца МТФ «Старыя Шарабаі» УП «Канстанцінаў Двор».