В Глубокском районе проходит Белорусско-Китайский научно-практический семинар

У Глыбоцкім раёне праходзіць Беларуска-Кітайскі навукова-практычны семінар

Удзельнікаў мерапрыемства прывітала Таццяна Тарасевіч, намеснік старшыні райвыканкама. У сваім выступленні яна падкрэсліла важнасць міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы біятэхналогій і выказала надзею на прадуктыўны абмен вопытам паміж беларускімі і кітайскімі спецыялістамі.
Праграма семінара ўключае не толькі тэматычныя даклады і дыскусіі, але і практычныя мерапрыемствы.
Удзельнікі наведаюць: Глыбоцкі доследны лясгас і Дзвінскую эксперыментальную лясную базу Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Мерапрыемства заклікана ўмацаваць навуковыя сувязі паміж Беларуссю і Кітаем, а таксама выявіць новыя кропкі росту ў галіне сучасных біятэхналогій.