У Глыбоцкім раёне прайшла пазачарговая сесія Савета дэпутатаў
Зацверджаны змены ў рашэнне Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў ад 30 снежня 2024 года № 34.
Таксама дэпутаты прынялі рашэнне аб скасаванні дагавора арэнды вадаёма з адным з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна.
Сесія прайшла ў канструктыўным ключы, дэпутаты прадэманстравалі адказны падыход да разгляду ўсіх пытанняў парадку дня.