У Глыбоцкім раёне прайшла абласная выязная рабочая нарада
У Глыбоцкім раёне прайшло абласное выязное рабочае пасяджэнне з наведваннем аб'ектаў добраўпарадкавання аўтадарог на тэрыторыі нашага і суседніх Полацкага раёнаў.
У пасяджэнні прымалі ўдзел кіраўнікі райвыканкамаў, РУП «Віцебскаўтадар», КУП «Віцебскаблдарбуд», кіраўнікі філіялаў ДЭУ РУП «Віцебскаўтадар», на тэрыторыі якіх праводзілася дадзенае мерапрыемства.
Пасяджэнне праводзілася пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама Пятра Белуся.
Сярод галоўных абмяркоўвалася пытанне арганізацыі работ па выдаленні драўняна-хмызняковай расліннасці і добраўпарадкаванні паласы адвода і прылеглых тэрыторый да аўтамабільных дарог рэспубліканскага значэння.
Затым удзельнікі пасяджэння наведалі некалькі участкаў аўтадарогі «Полацк-Глыбокае-мяжа з Літоўскай Рэспублікай». Непасрэдна на прыдарожных аб'ектах ішло абмеркаванне шэрагу праблемных пытанняў, якія тычацца арганізацыі работ па добраўпарадкаванні.