В Глубокском районе пройдет районный субботник

У Глыбоцкім раёне пройдзе раённы суботнік

25 чэрвеня 2025

28 чэрвеня ў Глыбоцкім раёне адбудзецца раённы суботнік, арганізаваны згодна з распараджэннем старшыні Глыбоцкага райвыканкама № 159р ад 20 чэрвеня 2025 года.

Для каардынацыі работ створана спецыяльная рабочая група. Жыхарам раёна прапануецца прыняць удзел у суботніку на працоўных месцах або ўнесці свой уклад у добраўпарадкаванне населеных пунктаў.

Заробленыя ў гэты дзень сродкі, у памеры сярэднядзённай заработнай платы, добраахвотна пералічваюцца на разліковы рахунак Глыбоцкага райвыканкама: BY74BAPB36413150000220000000 у ААТ «Белаграпрамбанк» г. Мінск, БІК BAPBBY2Х, УНП 300270958 (сродкі раённага суботніка).

Прыцягнутыя сродкі будуць накіраваны на:

Добраўпарадкаванне і прывядзенне ў парадак аб'ектаў і тэрыторый горада і населеных пунктаў раёна.

Захаванне гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Забеспячэнне насельніцтва якаснай пітной вадой.

Арганізацыю і правядзенне мерапрыемстваў рэспубліканскага, абласнога і раённага значэння.

Рамонт, рэканструкцыю і будаўніцтва аб'ектаў сацыяльнага прызначэння і інфраструктуры.

Развіццё адукацыі, спорту і турызму ў раёне.