У адказе за свае прыхільнасці…

10 лістапада 2020

Неабходна цвяроза ацэньваць небяспеку, якую ўяўляе сувязь з наркатычнымі сродкамі для любой асобы.

Неабходна цвяроза ацэньваць небяспеку, якую ўяўляе сувязь з наркатычнымі сродкамі для любой асобы.

Яркім прыкладам гэтаму з'яўляецца гісторыя аднаго маладога чалавека – жыхара горада Глыбокае, які ажыццявіў збор дзікарослых раслін роду Канаплі на тэрыторыі Глыбоцкага раёна, частку якіх у далейшым ужыў, а частку перавозіў на легкавым аўтамабілі і незаконна захоўваў пры сабе, не думаючы пра наступствы здзейсненага.

Разам з тым, падобныя факты супрацьпраўнай дзейнасці не застаюцца без належнай увагі праваахоўных органаў, рэгулярна адсочваюцца і выяўляюцца аддзеламі, упраўленнямі наркакантролю і процідзеяння насіллю органаў унутраных спраў.

Вынікам выбару такога жыццёвага шляху маладога чалавека ў выніку сталі 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на 1 год, прызначаныя яму прыгаворам суда Глыбоцкага раёна. Зібраныя і прадстаўленыя па справе ў судзе бокам дзяржаўнага абвінавачвання доказы не дазволілі «аматару вострых адчуванняў» сысці ад адказнасці і далі суду дастатковыя падставы для яго асуджэння па ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь за незаконныя без мэты збыту набыццё, захоўванне, перавозку наркатычных сродкаў.

Несумненна, дадзеныя меры адказнасці з'яўляюцца даволі суровымі, аднак варта разумець, што акрамя саміх нарказалежных, наркатычныя сродкі так ці інакш уяўляюць пагрозу для многіх людзей, сярод якіх нярэдка аказваюцца і дзеці.

Не варта таксама забываць, што далёка не заўсёды чалавек здольны пераадолець дадзеную залежнасць, якая можа пачацца нават пасля першага досведу ўжывання наркатычных сродкаў. У сувязі з гэтым проста неабходна памятаць, што зрабіўшы няправільны выбар аднойчы, ты рызыкуеш назаўжды загубіць жыццё як сабе, так і сваім блізкім.

 

Намеснік пракурора

Глыбоцкага раёна Я.І. Сасноўскі