В рамках Единого дня информирования состоялась встреча депутата Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Анатолия Сивко с сотрудниками представительства Белгосстраха по Глубокскому району

У рамках Адзінага дня інфармавання адбылася сустрэча дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоля Сіўко з супрацоўнікамі прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Глыбоцкім раёне

Галоўнай тэмай дыялогу сталі ключавыя аспекты Паслання Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.

Анатоль Сіўко падрабязна спыніўся на выніках другога пасяджэння Усебеларускага народнага сходу, падкрэсліўшы яго гістарычнае значэнне для краіны. Асаблівая ўвага была нададзена прыярытэтам, абазначаным у Год беларускай жанчыны.

У другой частцы мерапрыемства супрацоўнікі Белдзяржстраху задалі хвалюючыя іх пытанні. Падымаліся тэмы тэхнічнага абслугоўвання ацяпляльных электракатлоў, асфальтавання дарог у горадзе і раёне, працэдуры легалізацыі гаспадарчых пабудоў і магчымасці падключэння электраацяплення ў сельскай мясцовасці.

Усе звароты ўзяты дэпутатам на кантроль!