У межах падагульнянай калегіі галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама ў Віцебску адкрылі новыя аб'екты
13 сакавіка 2025
У адкрыцці кабінета камп'ютэрнай тамаграфіі ў Віцебскім абласным клінічным кардыялагічным цэнтры і кабінета магнітна-рэзананснай тамаграфіі ў Віцебскім абласным клінічным анкалагічным дыспансеры прынялі ўдзел намеснік старшыні аблвыканкама Вячаслаў Дурноў, намеснік міністра аховы здароўя Барыс Андрасюк, начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Міхаіл Вішневецкі.
– З увядзеннем у строй апарата КТ значна лягчэй будзе праводзіць дыягностыку і больш эфектыўным будзе лячэнне. У нашым цэнтры кансультатыўна-дыягнастычную дапамогу штогод атрымліваюць да 35 тысяч чалавек. Гэта не толькі жыхары Віцебскай вобласці, але і рэспублікі ў цэлым, – патлумачыла галоўны ўрач Віцебскага абласнога клінічнага кардыялагічнага цэнтра Наталля Подолінская. – Наяўнасць камп'ютэрнага тамографа з кардыё-пакетам дазволіць пашырыць дыягнастычныя магчымасці нашых спецыялістаў, палепшыць якасць высокатэхналагічнай спецыялізаванай медыцынскай дапамогі. Напрыклад, дапаможа на ранніх этапах выяўляць ішэмічную хваробу сэрца, трамбаэмбалію лёгачнай артэрыі, вызначаць наяўнасць трамбаў у поласцях сэрца або сасудаў і ў іншых клінічных сітуацыях.Увод у эксплуатацыю новага апарата магнітна-рэзананснай тамаграфіі ў анкалагічным дыспансеры (ВАКАД) дазволіць скараціць час чакання МРТ-даследавання першасным пацыентам амбулаторнага прыёму, паведамілі прадстаўнікам СМІ ў ВАКАД. Плануецца раздзяленне патокаў пацыентаў амбулаторнага і стацыянарнага прыёму і пацыентаў з цэнтральных раённых бальніц. Дыстанцыйны інжэктар дазволіць дакладна дыягнаставаць паталагічныя утварэнні пры кантрасным узмацненні.
– Анкодыспансер выкарыстоўвае самыя перадавыя тэхналогіі ў сваёй працы для аказання дапамогі пацыентам. Шэраг пераваг дасць нам новае абсталяванне, якое ўведзена ў строй, – адзначыла галоўны ўрач ВАКОД Анжаліка Томчына. – Дзякуючы гэтаму значна павялічыцца прапускная здольнасць, бо тут маецца чатыры працоўныя месцы для ўрачоў, выкарыстоўваецца выява з выкарыстаннем штучнага інтэлекту, добрая візуалізацыя. Усе гэтыя функцыі дазволяць нам ажыццяўляць дыягностыку. І, напэўна, самае галоўнае – МРТ-даследаванні стануць даступнейшымі, у першую чаргу, анкалагічным пацыентам.
Абсталяванне, паведаміла галоўны ўрач, закуплена Міністэрствам аховы здароўя, вялікую дапамогу па фінансаванні будаўніча-мантажных работ, па ўводзе абсталявання ў эксплуатацыю аказала мясцовая ўлада.
vitebsk-region.gov.by