Дзеці ў цэнтры ўвагі

28 жніўня 2020

17 жніўня стартавала рэспубліканская акцыя МНС «У цэнтры ўвагі дзеці», прымеркаваная да Дня ведаў. Сёлета крыху зменены парадак правядзення акцыі

17 жніўня стартавала рэспубліканская акцыя МНС «У цэнтры ўвагі дзеці», прымеркаваная да Дня ведаў. У гэтым годзе крыху зменены парадак правядзення акцыі.

Акцыя праходзіць у 2 этапы. Першы этап працягнецца па 31 жніўня і пройдзе ў месцах продажу школьных тавараў. Работнікі раённага падраздзялення МНС нагадаюць бацькам і школьнікам аб важнасці захавання правілаў бяспекі. У дапамогу тэарэтычным ведам – практычныя конкурсы, гульні, лагічныя заданні. Тым больш, што за паспяховае выкананне заданняў бацькам і дзецям належыцца невялікі прыз.

Да другога этапу акцыі будуць залучаны ўсе суб'екты прафілактыкі, бо ён пройдзе па планах акцыі «Адзіны Дзень бяспекі». Закране акцыя ўстановы адукацыі, працоўныя калектывы, месцы масавага збору людзей. Работнікі МНС у цеснай сувязі з іншымі зацікаўленымі арганізацыямі правядуць прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне гібелі людзей ад знешніх прычын, у тым ліку – і ад пажараў.