У цэнтры ўвагі – дзеці!
16 жніўня 2021
З 16 жніўня па 10 верасня ў Глыбоцкім раёне пройдзе рэспубліканская прафілактычная акцыя «У цэнтры ўвагі – дзеці!», прымеркаваная да пачатку навучальнага года і накіраваная на прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей ад пажараў з-за пакідання іх без нагляду.
З 16 жнівень па 10 верасня ў Глыбоцкім раёне пройдзе рэспубліканская прафілактычная акцыя «У цэнтры ўвагі – дзеці!», прымеркаваная да пачатку навучальнага года і накіраваная на прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей ад пажараў з-за пакідання іх без нагляду.
Першы этап акцыі пройдзе з 16 па 31 жніўня ў буйных гандлёвых цэнтрах і іншых аб'ектах гандлю, якія спецыялізуюцца на рэалізацыі тавараў для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту. Ратавальнікі нагадаюць бацькам, што, збіраючы дзяцей у школу, трэба не забываць пра правілы бяспекі, якія нельга купіць, а можна толькі самому навучыць ім свайго дзіцяці. З бацькамі і дзецьмі будзе праводзіцца прафілактычная работа па папярэджанні надзвычайных сітуацый. Ратавальнікі і члены клубаў юных ратавальнікаў-пажарных нагадаюць пра прычыны ўзнікнення НС, у тым ліку з удзелам дзяцей, раскажуць, як правільна сябе весці, каб захаваць жыццё і здароўе, растлумачаць, да чаго можа прывесці неасцярожнасць у абыходжанні з агнём і ўручаць маленькія падарункі да школы ад МНС: брашуры, памяткі, буклеты і інш.
Правядзенне другога этапу акцыі ў рамках Адзінага дня бяспекі запланавана з 1 па 10 верасня ў агульнаадукацыйных установах, дзе работнікі МНС правядуць тэматычныя «Урокі бяспекі», інструктажы з педагагічным складам і ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і арганізацый, дзе акцэнт будзе зроблены на навучанне правілам бяспекі і дзеянням у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый.
МНС нагадвае! Бацькі, патлумачце свайму дзіцяці правілы бяспекі. У выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый тэлефануйце 101 або 112.