У Віцебску ўшанавалі лаўрэатаў абласнога этапу XVII рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года – 2024»
Сярод пераможцаў конкурсу, што вельмі цешыць, ёсць і прадстаўніцы Глыбоччыны.
Валянціна Спасібёнок, дырэктар Глыбоцкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, была абвешчана лепшай у намінацыі «Духоўнасць і культура».
Яшчэ адна пераможца з Глыбоцкага раёна Валянціна Крывянок, дырэктар ААТ «Залатая падкоўка», дэпутат Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў, стала лепшай у намінацыі «Гаспадыня сяла».
– Працу любой жанчыны важна ацэньваць. І конкурс «Жанчына года» – гэта такі добры нагода сказаць жанчынам дзякуй, – адзначыла Таццяна Тарасевіч, старшыня раённай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын».
Дарэчы, Валянціна Крывянок будзе прадстаўляць Віцебскую вобласць на рэспубліканскім конкурсе «Жанчына года – 2024» у Мінску.