Вяснова-летні пажаранебяспечны перыяд

Весна-лета пажаранебяспечны перыяд

5 красавіка 2021

З надыходам вясны пачынаецца пажаранебяспечны перыяд. З году ў год паўтараецца адзін і той жа сцэнар: як толькі ўсталёўваецца сухое вясновае надвор'е, людзі пачынаюць наводзіць парадак на прыдамавых тэрыторыях, спальваючы смецце і леташнюю траву.

З надыходам вясны пачынаецца пажаранебяспечны перыяд. З году ў год паўтараецца адзін і той жа сцэнар: як толькі ўсталёўваецца сухое вясновае надвор'е, людзі пачынаюць наводзіць парадак на прыдамавых тэрыторыях, спальваючы смецце і леташнюю траву. Згодна са статыстыкай у 2020 годзе зафіксавана 3 729 выпадкаў гарэння травы і хмызнякоў на плошчы 3 438 га. Ратавальнікі ліквідавалі 1 074 лясных пажараў (6 543 га) і 225 узгаранняў тарфянікаў (88 га). Ад сухой расліннасці пазбаўляюцца агнём, не задумваючыся пра наступствы. Нярэдка ахвярамі травяных палоў становяцца пенсіянеры, што даказваюць шматлікія прыклады з аператыўных зводак:

29 сакавіка 2020 года: у Карэліцкім раёне мужчына выпальваў сухую расліннасць за тэрыторыяй свайго падворка. Калі полымя пачало пагражаць пабудовам, пачаў тушыць яго самастойна. У выніку на пенсіянеры загарэлася адзенне. Суседка выклікала ратавальнікаў. Пацярпелы атрымаў апёкі 30% цела.

15 мая 2020 года: з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры спальванні смецця пажар адбыўся ў вёсцы Лоск Валожынскага раёна. Мужчына наводзіў парадак у доме, непатрэбныя рэчы вырашыў спаліць. Месца выбраў у пяці метрах ад дома і гаспадарчай пабудовы. Іскра, якая вылецела з вогнішча, стала прычынай загарання. Пенсіянер загадзя выклікаў ратавальнікаў – пацярпела толькі гаспадарчая пабудова.

Праблема спальвання смецця і леташняй травы займае асобнае месца сярод прычын узнікнення палоў. Аднак, імкненне навесці парадак часам прыводзіць да самых цяжкіх наступстваў – гібелі людзей. Так,летась пры спальванні смецця ў в. Старое Пашкова Магілёўскага раёна загінуў пенсіянер 1950 г.н., а ў в. Галаўчыцы Нараўлянскага раёна пры тушэнні палу травы ратавальнікі знайшлі абгарэлае цела пенсіянеркі 1935 г.н.

Варта адзначыць, што травяныя палы хутка распаўсюджваюцца, асабліва ў ветраныя дні. Агонь

раздзімаецца імгненна, яго вельмі складана ўтрымаць і спыніць. Палы сухой травы могуць прывесці да ўзгаранняў дачных пабудоў, драўляных дамоў. Мінулагодняя трава хутка высыхае на моцным вясновым сонцы і лёгка загараецца ад любой кінутай запалкі ці цыгарэты:

7 красавіка 2020 года: находячыся на рыбалцы ў Камянецкім раёне, мужчына закурыў і кінуў у траву непатушаную запалку. Праз лічаныя секунды каля яго загарэлася полымя. Мужчына пачаў тушыць пажар падручнымі сродкамі, у выніку чаго атрымаў тэрмічныя апёкі.

18 сакавіка 2020 года: у Глускім раёне згарэла 20 га травы. Работніца ААТ «Зара Камуны» сачыла на полі за буйной рагатай жывёлай. Жанчына закурыла і кінула непатушаны недакурак на зямлю. Сухая трава імгненна ўспыхнула. Ад месца узгарання да населенага пункта было ўсяго 300 метраў. Ратавальнікі неадкладна выехалі да месца здарэння і прыступілі да тушэння. У гэты дзень быў моцны вецер і толькі з-за таго, што яго напрамак быў ад вёскі, бліжэйшыя дамы і пабудовы не пацярпелі.

Падпальваючы сухую мінулагоднюю траву ўздоўж дарог, на ўзлесках лесу, на палях і лугах, многія, магчыма, і не падазраюць, што можа пачацца лясны пажар, які прыводзіць да непапраўных наступстваў. Пры парывістым ветры агонь распаўсюджваецца вельмі хутка – з хуткасцю 25-30 кіламетраў у гадзіну. Лакалізаваць і патушыць такі пажар вельмі не проста:

16 сакавіка 2020 года: позна увечары ратавальнікам паступіла паведамленне аб узгаранні каля в. Ятра. На ліквідацыю палу было накіравана 4 падраздзяленні, стварылася пагроза ўзгарання лесу. Пажар адбыўся па віне рыбакоў, якія пакінулі непатушаны вогнішча паблізу з возерам. На шчасце, ратавальнікі справіліся з узгараннем.

У Беларусі выпальванне сухой расліннасці забаронена законам. Згодна са артыкулам 16.40 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях за незаконнае выпальванне сухой расліннасці, травы на корані, а таксама стэрні і пажніўных рэшткаў на палях альбо непрыняцце мер па ліквідацыі палоў вінаватыя асобы прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь. Артыкул 16.41 – за развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах прадугледжана накладанне штрафу да 12 базавых велічынь. У выпадку прычынення шкоды ў асабліва буйным памеры наступае крымінальная адказнасць. Аднак многіх не спыняе нават матэрыяльнае пакаранне:

30 сакавіка 2020 года: мужчына з уласных перакананняў у неабходнасці ачысткі зямельнага ўчастка падпаліў сухую траву ў пойме ракі Лясная у г. Камянец. За выпальванне сухой расліннасці быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 10 базавых велічынь.

17 сакавіка 2020 года: жыхар в. Будча Ганцавіцкага раёна паліў смецце на тэрыторыі прысядзібнага ўчастка, у выніку чаго загарэлася сухая трава. За дапушчанае парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 5 базавых велічынь.

Гэты год не стаў выключэннем. Першы выпадак сезонных паловаў быў зафіксаваны 07 сакавіка ў Смалявіцкім раёне паблізу р. Пліса. Нехта па неасцярожнасці або мэтанакіравана падпаліў леташнюю траву. Далей зводкі МНС папаўнялі аналагічныя выпадкі:

15 сакавіка 2021 года: жыхарка Ганцавіцкага раёна прыбірала свой участак, паліўшы сухую траву на прыдамавой тэрыторыі. З-за інтэнсіўнага гарэння і надвор'я ўзнікла пагроза загарання дома па суседстве. На дапамогу прыйшлі ратавальнікі.

24 сакавіка 2021 года: з-за неасцярожнага абыходжання з агнём была знішчана сухая расліннасць на плошчы 20 м.кв. уздоўж меліярацыйнага канала у г. Брэсце. У МНС патэлефанавала ўсхваляваная жанчына і паведаміла, што яе бацька атрымаў апёкі, прадпрыняўшы беспаспяховыя спробы патушыць траву, якая загарэлася. Пенсіянер быў шпіталізаваны. Пажар ліквідавалі ратавальнікі.

Правілы навядзення парадку на тэрыторыі прыватных жылых дамоў, лецішчаў:

- развядзенне вогнішчаў дапускаецца на ачышчанай і акопанай пляцоўцы ў неветранае надвор'е на адлегласці не менш за 8 метраў ад будынкаў (збудаванняў);

- у даступнасці неабходна мець ёмістасць з вадой, пяском або вогнетушыцель, каб хутка патушыць полымя;

- не пакідайце вогнішча без нагляду;

- сыходзячы, патушыце вуголле да поўнага спынення тлення;

- выпальванне сухой расліннасці, пажніўных рэшткаў, травы на корані катэгарычна забараняецца!

Яшчэ адна вясновая «праблема» – аматары адпачынку на прыродзе. Адпраўляючыся на «шашлыкі», народ выбірае маляўнічыя месцы. Але, з'язджаючы, людзі забываюць патушыць вогнішча, пакідаюць бітае шкло, кідаюць у траву недакуркі. А бо парывам ветру агонь разносіцца на вялікія адлегласці, спальваючы ўсё на сваім шляху.

Каб адпачынак на прыродзе быў сапраўды бяспечным:

- мангал або грыль усталёўвайце на

на адлегласці не менш за 2 метры ад будынкаў (збудаванняў);

- пры распальванні не выкарыстоўвайце гаручыя вадкасці;

- не пакідайце ў месцах адпачынку непатушаныя вогнішчы, запалкі, недакуркі, шкляныя бутэлькі (на сонцы яны працуюць як павелічальныя шкла, факусуюць сонечнае святло і падпальваюць траву);

- не праходзьце міма палаючай травы, пры немагчымасці патушыць пажар сваімі сіламі, паведамляйце аб узгараннях у МНС па нумары «101 або 112».