Ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Ніне Целеш прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Глыбоцкага раёна»
З нагоды 80-годдзя Вялікай Перамогі глыбачанцы Ніне Кірылаўне Целеш, якая ў 19 гадоў добраахвотніцай пайшла на фронт і ў складзе 43 зенітна-пражэкторнага палка прайшла з баямі ад Сталінграда да Берліна, рашэннем Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Глыбоцкага раёна»
Узнагародны знак, кветкі, словы падзякі і найлепшыя пажаданні паважанаму ветэрану і гераіні Вялікай Айчыннай вайны Ніне Целеш уручыў старшыня Глыбоцкага райвыканкама Аляксандр Шубскі.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Вера Целіца ўручыла Ніне Кірылаўне дыплом Ганаровага грамадзяніна і звярнулася да маладога пакалення з заклікам быць удзячнымі салдатамі Перамогі за наша шчаслівае мірнае жыццё.
Да віншаванняў далучыліся дырэктар АТП-16, у якім працавала Ніна Кірылаўна, Уладзімір Пачэпка, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, навучэнцы раённай гімназіі.
Аляксандр Шубскі, старшыня Глыбоцкага райвыканкама, выказаў Ніне Кірылаўне словы шчырай удзячнасці за яе ваенны подзвіг, за загартоўку, цярпенне, мужнасць, любоў да жыцця.
Ён пакланіўся перад подзвігам гэтай далікатнай, але такой духоўна моцнай жанчыны, пажадаў ёй здароўя і даўгалецця.
– Дзень Перамогі – гэта не толькі свята, але і сімвал незламанай волі, высокага патрыятызму, духоўнага велічы беларускага народа. Нізкі паклон Вам, дарагая Ніна Кірылаўна, за гераізм, стойкасць і мужнасць. Найлепшага здароўя! – сказаў Аляксандр Шубскі.