Виктору Желудкевичу вручили государственную награду

Віктару Жалудкевічу ўручылі дзяржаўную ўзнагароду

Ва Палацы Рэспублікі Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын па даручэнні Прэзідэнта ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды работнікам розных сфер

Сярод тых, хто ўдастоены высокага гонару, – Віктар Жалудкевіч, кіроўца на вывазцы лесу Глыбоцкага доследнага лясгаса

Звяртаючыся да ўдзельнікаў урачыстасці, Аляксандр Турчын сказаў:

– Мы ўзнагароджваем людзей, якія сваім талентам і самаадданай працай уносяць значны ўклад ва ўмацаванне і развіццё нашай роднай Беларусі. Кожны з вас – гэта прыклад высокага прафесіяналізму, узор вернасці і служэння сваёй справе.

Віктар Жалудкевіч лічыць, што яго прафесія – самая лепшая, хоць лёгкай яе назваць нельга. 

– Я заняты справай, якая мне прыносіць задавальненне. Стараюся, таму ўсё атрымліваецца. Аднак хачу сказаць, што ў нас у лясгасе шмат добрых работнікаў. Харвестэры вядуць нарыхтоўку, форвардэры дастаўляюць лес на прамсклад, а сартавозавывозчыкі вывазяць. Усе працуюць добрасумленна, інакш нельга. Калі адзін падвядзе, выніку не будзе, – сказаў ён.