Віншаванне Глыбоцкага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём пажарнай службы
Паважаныя работнікі і ветэраны пажарнай службы Глыбоцкага раёна!
Ад імя Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Сёння падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях – гэта аўтарытэтная структура, у арсенале якой багацейшыя традыцыі пажарнай службы, сучасная тэхніка і абсталяванне, а галоўнае – бездакорны прафесіяналізм і самаадданасць выратавальнікаў.
Мы ўдзячныя вам за тое, што вы заўсёды знаходзіцеся ў баявой гатоўнасці і, часам рызыкуючы жыццём, прыходзіце на дапамогу людзям. Дзякуючы ўменню, мужнасці, зладжаным дзеянням, вы ратуеце чалавечыя жыцці і народны здабытак. Няхай і ў далейшым спадарожнікамі ў вашай службе застаюцца абавязак, гонар і годнасць.
Жадаем усім супрацоўнікам і ветэранам пажарнай службы моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, поспехаў ва ўсіх справах. Няхай надзвычайныя сітуацыі як мага радзей сустракаюцца на вашым шляху!
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт.
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў.