Віншаванне кіраўніцтва Глыбоцкага раёна з Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту
Прыміце віншаванні з вашым прафесіянальным святам – Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту!
Гэты дзень аб’ядноўвае ўсіх, хто любіць спорт. Актыўны лад жыцця папулярны ў нашым раёне, і гэта не проста даніна модзе, а жаданне захаваць маладосць і здароўе.
Фізічная культура і спорт гартуюць характар і волю, з’яўляюцца важным фактарам у выхаванні маладога пакалення, за якім наша будучыня і слаўныя перамогі. Добрая фізічная падрыхтоўка кожнага з нас – гэта ўклад у будучае здароўе нацыі.
Выказваем словы падзякі ўсім, для каго фізкультура і спорт сталі прафесіяй, хто аддае свае сілы і веды выхаванню здаровага пакалення, а таксама – нашым спартсменам, якія прадстаўляюць наш раён на спаборніцтвах рознага ўзроўню. Поспехаў вам ва ўсіх справах і пачынаннях, яскравых перамог!
Жадаем жыхарам Глыбоччыны здаровага ладу жыцця, бадзёрасці духу, аптымізму і моцнага здароўя!
Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт.
Глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў.