«Віват, выпускнікі»: у Глыбокім прайшоў раённы выпускны
11 выпускнікоў атрымалі залаты медаль!
3 выпускнікі – сярэбраны медаль!
Вітаючы выпускнікоў, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Вера Целіца шчыра павіншавала іх з гэтым знамянальным днём і ўручыла залатыя і сярэбраныя медалі.
– У вас наперадзе вялікі жыццёвы шлях. Наступіў час прыняцця важнага рашэння - кім стаць і як далей ісці па жыцці ў нашай цудоўнай Рэспубліцы Беларусь. Вы маеце магчымасць атрымаць самыя запатрабаваныя спецыяльнасці, стаць сапраўднымі грамадзянамі і патрыётамі нашай Радзімы. І якой будзе наша краіна, наш горад, наша Глыбоччына – залежыць ад кожнага з вас.
Упэўнены, вы зоймеце годнае месца ў жыцці нашай дзяржавы і ўпішаце новыя імёны ў гісторыю роднага краю, – пажадала Вера Міхайлаўна.
На выпускным было шмат кранальных момантаў. Напрыклад, калі выпускнікі дзякавалі сваіх настаўнікаў, бацькоў.
Па традыцыі, на раённым свяце «Віват, выпускнікі-2025!» ушанавалі 9-класнікаў.
Пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай і грашовую прэмію 20 выпускнікам базавых школ уручыла начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Таццяна Гаўрылава.
– Вы завяршылі важны этап навучання. Упэўнена, што вы гатовыя да новых перамог і здзяйсненняў. Няхай ваш далейшы шлях будзе паспяховым, няхай ва ўсім спадарожнічае ўдача. Памятайце, што адукацыя – ваш шлях да будучыні, не ўпускайце магчымасць вучыцца і развівацца далей, – звярнулася да 9 класнікаў і выпускнікоў Таццяна Вячаславаўна.