Старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў

Дзейнасцю Савета кіруе старшыня Савета, які падсправаздачны Савету, што яго выбраў.

Старшыня Савета з'яўляецца дзяржаўным грамадзянскім служачым.

Старшыня Савета абіраецца з ліку дэпутатаў на сесіі адпаведнага Савета шляхам тайнага галасавання і выконвае свае абавязкі да адкрыцця першай сесіі Савета новага склікання.

Кандыдатуры на пасаду старшыні Савета абласнога ўзроўню ўносяцца дэпутатамі адпаведнага Савета, кандыдатуры на пасаду старшыні Савета базавага ўзроўню – дэпутатамі адпаведнага Савета і старшынёй вышэйстаячага Савета. У тым жа парадку ўносяцца прапановы аб датэрміновым спыненні паўнамоцтваў старшыні Савета.

Старшыня Савета лічыцца абраным, калі за яго кандыдатуру прагаласавала больш за палову ад колькасці выбраных дэпутатаў адпаведнага Савета.

Старшыня Савета першаснага ўзроўню адначасова па пасадзе з'яўляецца старшынёй адпаведнага выканкама. Асаблівасці парадку абрання старшыні Савета першаснага ўзроўню ўстанаўліваюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Паўнамоцтвы старшыні Савета датэрмінова спыняюцца па падставах і ў парадку, устаноўленых законамі Рэспублікі Беларусь ад 27 сакавіка 1992 г. № 1547-XII «Аб статусе дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў» і ад 1 чэрвеня 2022 г. № 175-З «Аб дзяржаўнай службе», і па іншых падставах у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.

Старшыня Савета ў сваёй дзейнасці кіруецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, гэтым Законам і іншымі законамі, актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, нарматыўнымі прававымі актамі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама рашэннямі вышэйстаячых Саветаў, распараджэннямі іх старшынь, рашэннямі адпаведнага Савета і іншых дзяржаўных органаў, прынятымі ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй.

Старшыня Савета ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам:

узначальвае Савет, кіруе яго працай, забяспечвае ўзаемадзеянне з адпаведным выканкамам;

прадстаўляе Савет у адносінах з іншымі дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі і грамадзянамі;

зацвярджае штатнае раскладванне адпаведнага Савета і яго апарату;

склікае сесіі Савета, арганізуе работу па падрыхтоўцы сесій Савета, вядзе пасяджэнні Савета;

арганізуе кантроль за выкананнем рашэнняў Савета;

прызначае на пасады і вызваляе ад пасад работнікаў апарату Савета, заключае (працягвае, скасоўвае) з імі працоўныя дагаворы (кантракты), прымяняе да іх меры заахвочвання, дысцыплінарнага спагнання;

запрашае на пасяджэнні Савета прадстаўнікоў іншых Саветаў, выканаўчых і распарадчых органаў, іншых арганізацый, органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, а таксама грамадзян;

накіроўвае на заключэнне пастаянных камісій праекты рашэнняў Савета, дае даручэнні старшыням пастаянных камісій;

падпісвае рашэнні, пратаколы пасяджэнняў Савета, выдае распараджэнні;

арганізуе разгляд запытаў дэпутатаў Савета;

арганізуе работу Савета па разглядзе зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур. Пры неабходнасці ўносіць прапановы па такіх зваротах на разгляд сесіі Савета;

ажыццяўляе асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб;

дакладвае Савету аб стане спраў на адпаведнай тэрыторыі і па іншых пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі, прадстаўляе сесіям Савета па меры неабходнасці, але не радзей аднаго разу ў год справаздачы аб сваёй дзейнасці, а таксама інфармуе грамадзян аб стане спраў на адпаведнай тэрыторыі;

ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя актамі заканадаўства.

Старшыня Савета абласнога, базавага узроўняў:

уносіць на разгляд Савета прапановы аб адмене не адпаведных заканадаўству распараджэнняў старшыні адпаведнага выканкама, рашэнняў выканкама, ніжэйстаячага Савета, распараджэнняў старшыні ніжэйстаячага Савета;

узначальвае прэзідыум Савета, арганізуе работу па падрыхтоўцы яго пасяджэнняў, вядзе пасяджэнні, падпісвае рашэнні, пратаколы пасяджэнняў прэзідыума Савета;

прадстаўляе сесіям Савета па меры неабходнасці, але не радзей аднаго разу ў год справаздачы аб дзейнасці прэзідыума Савета.