Увага – дзеці!

Увага – дзеці!

22 жніўня 2022

У сувязі з пачаткам новага навучальнага года з 25 жніўня па 05 верасня 2022 года АДАІ МАБ Глыбоцкага РАУС на тэрыторыі г. Глыбокае і Глыбоцкага раёна правядзе спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Увага-Дзеці!», накіраваны на прафілактыку дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, прывіццё юным удзельнікам дарожнага руху навыкаў бяспечных паводзін на дарозе, прыцягненне ўвагі кіроўцаў, бацькоў і педагогаў да праблемы дзіцячага траўматызму, а 26.08.2022 года на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь будзе праведзены Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Бяспечная дарога ў школу – задача дарослых!».

У сувязі з пачаткам новага навучальнага года з 25 жніўня па 05 верасня 2022 года АДАІ МАБ Глыбоцкага РАУС на тэрыторыі г. Глыбокае і Глыбоцкага раёна правядзе спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Увага-Дзеці!», накіраваны на прафілактыку дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, прывіццё юным удзельнікам дарожнага руху навыкаў бяспечных паводзін на дарозе, прыцягненне ўвагі кіроўцаў, бацькоў і педагогаў да праблемы дзіцячага траўматызму, а 26.08.2022 года на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь будзе праведзены Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Бяспечная дарога ў школу – задача дарослых!». Мэта дадзенага мерапрыемства – прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму перад пачаткам навучальнага года.

Галоўная мэта дадзеных мерапрыемстваў – папярэджанне і прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. Прафілактычная акцыя заклікана прыцягнуць усеагульную ўвагу да праблемы забеспячэння бяспекі дзяцей на дарозе, павысіць узровень адказнасці бацькоў і кіроўцаў.

У дні акцыі аўтамабілі ў светлы час сутак павінны перамяшчацца з уключаным блізкім святлом фар (п.166.9 ПДР). Асаблівая ўвага будзе ўдзяляцца выкананню кіроўцамі хуткаснага рэжыму, правілаў праезду пешаходных пераходаў і бяспечнай перавозкі дзяцей.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае кіроўцаў быць максімальна ўважлівымі пры руху паблізу дзіцячых устаноў, праездзе нерэгулюемых пешаходных пераходаў, прыпынкаў транспарту і ў дварах.

У

у адпаведнасці з часткай 3 артыкула 18.13 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, за парушэнне вышэйуказанага пункта ПДД прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе папярэджання або накладання штрафу ў памеры да 3 базавых велічынь.

Паважаныя бацькі! Не забывайце нагадваць сваім дзецям нескладаныя правілы бяспечных паводзін на вуліцах і дарогах. Дамагайцеся, каб выкананне Правілаў дарожнага руху ўвайшло ў звычку і стала нормай паводзін на вуліцы. І не парушайце ПДД самі, дзеля бяспекі сваіх дзяцей. Памятайце, што дзеці да 12 гадоў павінны знаходзіцца ў дзіцячым утрымліваючым устройстве, якое адпавядае іх вазе і комплекцыі. Выключэнне складае толькі той выпадак, калі рост дзіцяці складае больш за 150 см. Утрымліваючае устройство і рамень бяспекі (якім павінны быць прышпілены ўсе пасажыры) больш чым на 80% дазволяць захаваць жыццё пры трапленні ў ДТЗ.

Беражыце дзяцей і памятайце, што яны заўсёды глядзяць на вас. Не баяцца, не ведаюць небяспекі. Проста паўтараюць. Будзьце годным прыкладам свайму дзіцяці.

 

А.Г.Палілейка, старшы інспектар ДПС АДАІ МАБ Глыбоцкага РАУС