Увага – дзеці!
18 мая 2023
Галоўная мэта дадзенага мерапрыемства – папярэджанне і прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. Прафілактычная акцыя заклікана прыцягнуць усеагульную ўвагу да праблемы забеспячэння бяспекі дзяцей на дарозе, павысіць узровень адказнасці бацькоў і кіроўцаў.
У сувязі з заканчэннем навучальнага года з 25 мая па 05 чэрвеня 2023 года АДАІ МАБ Глыбоцкага РАУС на тэрыторыі г. Глыбокае і Глыбоцкага раёна правядзе спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Увага-Дзеці!», накіраваных на прафілактыку дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, прывіццё юным удзельнікам дарожнага руху навыкаў бяспечных паводзін на дарозе, прыцягненне ўвагі кіроўцаў, бацькоў і педагогаў да праблемы дзіцячага траўматызму.
Галоўная мэта дадзенага мерапрыемства – папярэджанне і прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. Прафілактычная акцыя заклікана прыцягнуць усеагульную ўвагу да праблемы забеспячэння бяспекі дзяцей на дарозе, павысіць узровень адказнасці бацькоў і кіроўцаў.
У дні акцыі аўтамабілі ў светлы час сутак павінны перамяшчацца з уключаным блізкім святлом фар (п.166.9 ПДР). Асаблівая ўвага будзе ўдзяляцца выкананню кіроўцамі хуткаснага рэжыму, правілаў праезду пешаходных пераходаў і бяспечнай перавозкі дзяцей.
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае кіроўцаў быць максімальна ўважлівымі пры руху паблізу дзіцячых устаноў, праездзе нерэгулюемых пешаходных пераходаў, прыпынкаў транспарту і ў дварах.
У адпаведнасці з часткай 3 артыкула 18.13 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, за парушэнне вышэйуказанага пункта ПДР прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе папярэджання або накладання штрафу ў памеры да 3 базавых велічынь.
Паважаныя бацькі! Не забывайце напамінаць сваім дзецям нескладаныя правілы бяспечных паводзін на вуліцах і дарогах. Дамагайцеся, каб выкананне Правілаў дарожнага руху ўвайшло ў прывычку і стала нормай паводзін на вуліцы. І не парушайце ПДР самі, дзеля бяспекі сваіх дзяцей. Памятайце, што дзеці да 12 гадоў павінны знаходзіцца ў дзіцячым утрымліваючым прыстасаванні, прыдатным па іх вазе і камплекцыі. Выключэнне складае толькі той
выпадак, калі рост дзіцяці складае больш за 150 см. Утрымліваючая прылада і рамень бяспекі (якім павінны быць прышпілены ўсе пасажыры) больш чым на 80% дазволяць захаваць жыццё пры трапленні ў ДТЗ.
Беражыце дзяцей і памятайце, што яны заўсёды глядзяць на вас. Не баяцца, не ведаюць небяспекі. Проста паўтараюць. Будзьце годным прыкладам свайму дзіцяці.
26.05.2023 года на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь будзе праведзены Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Дзіцячая траўма – дарослая бестурботнасць!». Мэта дадзенага мерапрыемства – прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму напярэдадні летніх канікул.