Увага – дзеці!
21 жніўня 2023
У сувязі з пачаткам новага навучальнага года з 25 жніўня па 05 верасня 2023 года АДАІ МАБ Глыбоцкага РАУС на тэрыторыі г. Глыбокае і Глыбоцкага раёна правядзе спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Увага Дзеці!»
У сувязі з пачаткам новага навучальнага года з 25 жніўня па 05 верасня 2023 года АДАІ МАБ Глыбоцкага РАУС на тэрыторыі г. Глыбокае і Глыбоцкага раёна правядзе спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Увага Дзеці!», накіраваны на прафілактыку дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, прывіццё юным удзельнікам дарожнага руху навыкаў бяспечных паводзін на дарозе, прыцягненне ўвагі кіроўцаў, бацькоў і педагогаў да праблемы дзіцячага траўматызму, а 25.08.2023 года на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь будзе праведзены Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Увага бацькі - скончыліся канікулы!». Мэта дадзенага мерапрыемства – прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму перад пачаткам навучальнага года.
Галоўная мэта дадзеных мерапрыемстваў – папярэджанне і прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. Прафілактычная акцыя заклікана прыцягнуць усеагульную ўвагу да праблемы забеспячэння бяспекі дзяцей на дарозе, павысіць узровень адказнасці бацькоў і кіроўцаў.
У дні акцыі аўтамабілі ў светлы час сутак павінны перамяшчацца з уключаным блізкім святлом фар (п.166.9 ПДР). Асаблівая ўвага будзе ўдзяляцца выкананню кіроўцамі хуткаснага рэжыму, правілаў праезду пешаходных пераходаў і бяспечнай перавозкі дзяцей.
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае кіроўцаў быць максімальна ўважлівымі пры руху паблізу дзіцячых устаноў, праездзе нерэгулюемых пешаходных пераходаў, прыпынкаў транспарту і ў дварах.
У адпаведнасці з часткай 3 артыкула 18.13 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, за парушэнне вышэйуказанага пункта ПДР прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе папярэджання або накладання штрафу ў памеры да 3 базавых велічынь.
Паважаныя бацькі! Не забывайце нагадваць сваім дзецям нескладаныя правілы бяспечных паводзін на вуліцах і дарогах. Дамагайцеся, каб выкананне Правілаў дарожнага
руху стала звычкай і нармальнасцю паводзін на вуліцы. І не парушайце ПДД самі, дзеля бяспекі сваіх дзяцей. Памятайце, што дзеці да 12 гадоў павінны знаходзіцца ў дзіцячым утрымліваючым устройстве, якое адпавядае іх вазе і целаскладу. Выключэнне складае толькі той выпадак, калі рост дзіцяці складае больш за 150 см. Утрымліваючае устройство і рамень бяспекі (якім павінны быць прышпілены ўсе пасажыры) больш чым на 80% дазволяць захаваць жыццё пры трапленні ў ДТЗ.
Беражыце дзяцей і памятайце, што яны заўсёды глядзяць на вас. Не баяцца, не ведаюць небяспекі. Проста паўтараюць. Будзьце годным прыкладам свайму дзіцяці.